Цікавыя сеньня Рыгоравіч зьлівы рабіў у СМІ. «Прэзідэнты прымаюць рашэнні, а ўрад Расіі правальвае. Усё, пра што мы дамаўляемся, падпісваем на самым высокім узроўні - усё блакуецца, не выконваецца. Калі пачынае блакаваць Расія і не пускаць нас на свой рынак, дык навошта нам гэтая інтэграцыя? Але не я вінаваты ў гэтым. Нас абвінавачваюць, што мы бяром удзел ва «Ўсходнім партнёрстве», развіваем стасункі з Захадам. А што нам рабіць?» - сказаў Лукашэнка.
Зразумелая і слушная пазыцыя. Калі Расея ня ў стане купляць тавары і ня мае жаданьня адкрываць свой рынак (а ў час крызісу для Беларусі гэта самае балючае пытаньне) дык навошта тая Расея патрэбная. Цалкам пргматычны падыход: сябруюць з тым, на кім можна зарабіць.
«Я з вялікім задавальненнем адзначаю той факт, што ў Літве выбралі кіраўніком дзяржавы маладога прэзідэнта, а акрамя таго - спартсменку», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ну, тут усе зразумела: з Лужковым у тэніс на масла гулялі, з Газпрамам у хакей на газ гулялі, тут можна паспрабаваць на татамі пабіцца за Кляйпэдскі порт, а таго глядзі і за Вільню.
«Мне гэта парадкам ужо надакучыла: балбатня, бойка і іншае. Старызна, хлам, інакш не назаву. Сабраліся вакол гэтага, піяраць, можа, яшчэ і грошы якія дзеляць. Разбяромся яшчэ», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ну, гэта проста ў яблычка трапіў. Гэтая тэма вельмі цікавая простым людзям, а тое, што на кол некага за чарговы правал садзіць трэба ўвогуле не падлягае сумненьню. Дарэчы Аляксандра Паплаўскага даўна трэба было нагой пад сраку з арганізацыі таго конкурсу выкінуць. Але трымаўся. Пэўна ведаў, куды даляну занасіць, каб не чапалі.