Іран і Кітай і крызіс

May 15, 2009 01:41

У той час, як беларускі "саманд"-скакун ніяк ня можа набраць хуткасьць, у Сірыі завяршаецца будаўніцтва ўжо другога завода Саманд. Увогуле гэты буйнейшы на Блізкім Усходзе аўтамабільны вытворца плянуе бліжэйшым часам дасягнуць плянкі ў 1 мільен аўтамабіляў на год. 800 тысячаў будзе вырабляцца непасрэдна ў Іране, а астатнія 200 тысячаў на заводах кампаніі ў Вэнэсуэле, Сірыі, Сэнегале, Беларусі, Эгіпце, Кітае, Азэрбайджане.




Разам з машынамі Іран плянуе бліжэйшым часам пачаць вырабляць па ўкраінскай ліцэнзіі сярэднемагістральныя АН-148, якія будуць прымаць на борт ад 85 да 99 пасажыраў. Каштаваць кожны будзе ад 18 да 22 мільенаў даляраў. Зараз па ліцэнзіі іранцы вырабляюць АН-140, які разьлічаны на 52 пасажыра.


Гляджу, ўкраінцы спакойна працуюць з Іранам без усялякіх енкаў. Дзе можна атрымаць грошы, там і бізнэс, астатняе - казкі для бедных.

У той жа час за студзень-красавік Кітай выканаў за мяжой работ па падраду на 17,95 мільярда даляраў, што больш чым за той жа пэрыяд мінулага года на 36%. Калі ж браць дадзеныя толькі па красавіку, дык павелічэньне шчэ больш значнае на 45%.
Цікавыя таксама зьвесткі па новых кантрактах. За студзень-красавік падпісана дагавароў на 44,55 мільярдаў даляраў, што больш чым у мінулым годзе на 59,5%.

І дзе крызіс?

крызіс, Іран, Кітай

Previous post Next post
Up