Запарыліся эўрадзімокрацізатары ўтрымліваць на грантах мясцовых лябедзек-калякіных-мілінкевічаў. Крызіс у сьвеце, трэба скарачаць выдаткі. Няма тых магчымасьцяў, што раней былі. А тут і Лукашэнка на дыялег пайшоў. Трэба выкарыстоўваць момант, калі шчэ такая халява абломіцца. :) Самае простае рашэньне гэта:
Беларусь возьмуць у Раду Еўропы толькі разам з апазіцыяй. А што, хай і Лукашэнка бярэ на сябе фінансаваньне іхных замежных вандровак. :) Прррылееесна-прррылееесна.
"Канечне, у склад дэлегацый членаў ПАСЕ ўваходзяць толькі парламентары, але ў Беларусі спецыяльны статус, таму і патрабаванні могуць спецыяльныя», - гаворыць Ё.Лінднблад.
Выдатнае рашэньне па пошуку грошаў на гранты лябедзькам. Явропе - пяць.
Але ці азначае гэта, што зараз і ў Лукашэнкі будзе колькі вяровачак ад гэтых марыянэткаў? Бо, хто плоціць, той і музыку заказвае.