Па мясцiнах Радзівілаў или По местам Радзивиллов

May 21, 2015 09:51

Буду писать по-белорусски, потому что экскурсия велась на белорусском языке и слова сами подставляются и лезут в текст. Так что можно воспользоваться переводчиком, но я надеюсь что итак все просто и понятно. Или просто посмотрите фотографии. Ну и комментить тоже можете на любом языке )

Пачну з таго, што Жэнька ўгаварыла мяне паехаць у аўтобуснае падарожжа з Глебам Лабадзенкам по маршруту: Ішкальдзь - Паланечка - Вольна - Стайкі - Сталовічы - Нясвіж - Вялікая Ліпа - Новыя Навасёлкі - Вішнявец - Новы Свержань. Дакладней угаворваць не давялося, я адразу пагадзілася, толькі трэба было правесці аперацыю па прыладкаванню дзяцей на гэты час: першае, дзяцей да 6 гадоў туды не бяруць, а другое, я ў працэсе зразумела чаму. І не з-за таго, што цэлы дзень трэба было правесці цi ў аўтобусе, цi на нагах, а таму што там трэба было слухаць, і слухаць, і слухаць - і ўсё было гэтак цікава, што нават у рэдкія паўзы не хацелася перамаўляцца на пабочныя тэмы (а я іх нарыхтавала, думала, у дарозе з Жэнькай абмяркуем), а хіба што пагрузіцца ва ўласныя, нажаль, невясёлыя разважанні.

Падчас вандроўкi мы мелi магчымасць бачыць дзiўныя помнiкi гiсторыi i куль­ту­ры Беларусi, звязаныя з гiсторыяй роду Радзівілаў.

Фатаграфій шмат, іх бы падзяліць на дзве-тры часткi, але я не знайшла лагічнага месца падзелу, таму прашу пад кат, як ёсць




У 8 гадзін раніцы мы пагрузіліся ў халодны аўтобус і амаль што адразу адправіліся ў вандраванне ў мінулае. Таму што Глеб пачааў свой аповед ледзь мы паспелі вырушыць.

Першы наш прыпынак адбыўся ў вёсцы Ішкальдзь, , землi якой некалi належалi Радзiвiлам. Тут знаходзіцца самы стары з неперабудаваных у Беларусi касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.), малюнак якога ў 1876 г. зрабiў Напалеон Орда.



Бачыце, якiя магутные сярэднявечныя контрфорсы






грунтоўныя тоўстыя сцены



Вітраж з дзіўным для касцёла выявай аўтамабіля. Але тут адлюстравана рэальная падзея 1969 года, калі прыехалі людзі "ў чорнай машыне", каб разбурыць будынак, а вернікi вёскі ляглі перад коламі і не дазволілі здзейсніць злачынства.









Не помнік архітэктуры, але выяўна вельмі старое дрэва тут стаяла і шмат што бачыла, але жыццё яго скончылася. Выпальвалі велізарнае карэнішча



Наступныя кадры не маюць дачынення да Радзівілаў.



Вёска вымірае, хаткі, якім і ста гадоў няма, трухлеюць, а то і зусім развальваюцца.






Надвор'е было халоднае, але за акном аўтобуса хораша.



Наступны пункт - веска Паланечка. У ёй захаваўся стары млын, дакладней часткі сцен



і сёе-тое з абсталявання валяецца ўсярэдзіне



1819 - самы стары млын у Беларусi









Таксама ў Паланечцы стаіць касцёл Св. Георгія, у якім, магчыма, хрысцілі Ігната Дамейку.



Крыху дзіўна глядзіцца адразу, як быццам сярод дачных хатак



Але калі падысці бліжэй, то вельмі сімпатычна



унутранае аздабленне









Званы: "Радзівіл", "Св. Міхал" І "СВ. Георгі", якiя падарыў касцёлу прадстаўнік роду Радзівілаў, нашчадак апошняга ўладальніка Паланечкі Мацей Радзівіл



Кардынальна абрэзаныя дрэвы ствараюць дзіўныя выявы



"Прычыненне шкоды караецца па закону"



Часам такія надпісы здаюцца мне здзекаваннем пасля той шкоды, што ўжо нанесена.






Затое інвентарныя нумары ёсць - усё як належыць



гульня "знайдзі Кацю"



Зваротны бок палаца. У савецкi час тут знаходзілася школа-інтэрнат. Але у канцы прошлага веку дах абвалiўся, усе з'ехалi, будынак хутка пачаў разбурацца, не без дапамогі чалавека.



Стары мур



на зваротны бок мы выйшлі праз скляпеннi









Апошні пагляд на палац. Здаецца, хтосцi яго ўсё ж выкупіў і будзе аднаўляць - гэта абнадзейвае.



Далей паехали у Вольна. Некалі вёска належала панам Слізням - вось жа "пашчасцiла" з прозвішчам.
Тут знаходзіцца "Завод канцэнтраваных сокаў", а насамрэч вытворчасць "чарніл". Калі да вас прыедуць замежнікі ў госці і захочуць чаго-небудзь гэтакага ;) то тут для турыстаў праводзяць дэгустацыю напояў уласнай вытворчасці (мы не рассмакоўвалі ))). Не ведаю, круглы год ці не, але можна патэлефанаваць i удакладнiць.



Нас цікавіў стары будынак бровара.



цэнтральная частка і па 3 акна па абодвух баках, астатняе - пазнейшая "архітэктура"



Царква ў Вольна бы­ла пабудавана ў 1768 г. як касцёл базыльян ў стылі ракако.



цiкавы медальён над уваходам



У 1895 г. касцёл прыстасаваны пад праваслаўную царкву, якая дзейнічае і ў наш час.



Дзіўна бачыць у адным месцы кафедру, фігуры анёлаў і праваслаўны іканастас, алтар



абыйшлі колам - і едзем далей



Стайкi. Сядзіба, якая належала некалі адной з ліній роду А. С. Пушкіна, роду Лашкевічаў.



Здавалася б зусім яшчэ нядаўна тут месціўся Дом культуры.



Як толькі ён пазбавіўся гаспадара, усё што можна было расцягнуць расцягнулі і такі прыгожы будынак - амаль палац імкліва разбураецца.






Парадны ганак



У такой вежы магла б сядзець прынцэса :)






З сонейкам сядзіба выглядае крыху весялей


Побач захавалася пара гаспадарчых пабудоў, напрыклад лядоўня

Далей едзем у Сталовiчы



Касцёл Сэрца Ісуса



Адзіны ў Беларусі храм рыцараў Мальтыйскага ордэна. Былы касцёл Іаана Хрысцiцеля, а з 1866 года праваслаўны храм Св. Аляксандра Неўскага



Вы не верыце, што ў нас ёсць сведчання наяўнасці Мальтыйскага ордэна? :)



Засталася брама ў весцы Вялiкая лiпа



стайня






флігель, у якім некалі жыла прыслуга









гумно, у якім каменны фасад, а задняя частка драўляная


будынак сядзібы, на жаль, не захаваўся ні ў якім выглядзе
Здаецца, тут з'явіўся гаспадар, і будуць весціся нейкія работы па аднаўленні..

Праз шкло аўтобуса па дарозе атрымалася акварэльная паштоўка. Снов



Ездем у Нясвiж - сталіцу ардынацыі Князёў Ра­дзі­ві­лаў.

Нясвіжскі педагагічны коледж знаходзіцца ў будынку былога манастыра бенедыктынак.


З тэрыторыі нас гучна спрабаваў выгнаць ахоўнік ;)

нават каза ў Нясвіжы выглядала значна ветлiвей



Палацава-паркавы ком­плекс XVI-XVIII стст., пабудаваны М. Радзівілам "Сі­роткам", па праекце італьянскага архітэктара Дж. М. Бер­нардоні.



Унутр мы не заходзілі.



Па-першае, на наведванне палаца трэба вылучыць асобны дзень.



Па-другое, апошняя рэстаўрацыя - навадзел, ніяк не ўпісвалася ў агульную праграму экскурсіі.






Але навакол абыйшлі, зараз у мяне таксама ёсць паштоўкавыя выгляды.



Тут бачна, як новая плітка ўжо абвальваецца - хутка будзе "зусім як старое" (



Фарны Касцёл Боскага Цела ў Нясвіжы, таксама збудаваны архітэктарам Бернардоні.



Прататыпам касцёла з'яўляецца рымскі храм Iль Джэзу, збудаваны ў 1584 г






у сярэдзіне вельмі цікавы роспіс з перспектывай






Храм з'яўляецца радавым магільным склепам Радзівілаў.






У падзямелле пад касцёлам, у крыпце ў трунах-саркафагах і сёння спачываюць забальзамаваныя целы Радзівілаў многіх пакаленняў. Нават складана паверыць, што яны захаваліся да сённяшняга дня.


прабачце за якасць - дрэннае асвятленне і здымаць няможна
Затое ў нядзелю я выпадкова трапіла на рэпартаж з Нясвіжа ў Контурах і ў тым ліку там былі здымкі з крыпты.

Цудам захаваная статуя Яна Непамуцкага



Новыя Навасёлкі. Гнятлівыя разваліны касцёла.



Фрагмент унутранай залі






Апошнi пункт у падарожжы - Новы Свержань
Тут на одной плошчы знаходзiцца касцёл 1588 года и царква 1590 года






нам дазволiлi падняцца на званiцу, i нават спецыяльна для нас ксендз уключыў перазвон



А царкву я не сфатаграфавала - не знайшла ўдалага выгляду. Але яна вырабляе нейкае дзіўнае ўражанне. І ўсярэдзіне ўсё неяк не так: нізкая столь, мармур на падлозе і на сценах... Купал залатой хутка паставяць.



Літаральна крок ступіць зусім сумнае гледзішча - руіны сінагогі. З нейкай кабінай усярэдзіне.



Нават жыхары вёскі не разумеюць, навошта гэта трэба захоўваць "гэта ж не нашае" (



Ну вось і ўсё. Пара дамоў у Мінск.

Якія ўражанні ў мяне засталіся? Гэта была выдатная ідэя правесці суботу ў такім фармаце! Апроч таго, што падарожжа апынулася ну вельмі цікавае, пазнавальнае і адначасна сумнае, я пераканалася ў які раз, што ў Беларусі ёсць свае славутасці, што краіна іх зусім не ўмее шанаваць і захоўваць, што мы ніякія не нашчадкі Радзівілаў і як шкада, што ў мяне няма лішняй пары-тройкі мільёнаў даляраў выкупіць якія-небудзь разваліны.

па-беларуску, древность, Беларусь, путешествия, Женька, грущу, фото, фотоотчет

Previous post Next post
Up