May 12, 2011 20:27
"дзякуй табе, дай табе бог здароўечка!", "ой, вось ты ўсё так растлумачыла, і ўсё проста стала на свае месцы! дзякуй, Ведзьмаўна!", "ой, я вось з табой пагаварыла, ты мне сказала, і мне адразу так хораша стала... і я зараз ведаю, што рабіць! дзякуй табе, ведзьма", "такая харошая, добрая дзевачка" - апошнім часам усё часцей чую такія словы ў свой бок. ад розных людзей - мальцащ, дзевак, жанчын, мужчын... я шчыра ім удзячная, канешне...
але каб гэта да мяне прыйшла такая мудрая добрая цётачка і таксама носам тыркнула, за руку вывела. хаця б на дарогу. хаця б рукою махнула, у які бок ісці і блаславіла перад доўгім шляхам... а то я тыркаюся ў цемры на адным месцы, а наўкол усе да свету ідуць.
адзінота,
аццкі-магіцкае,
я