Тролль пьёт в Йоль. Скёль!
У суботу і нядзелю Ведзьмаўна з заЛітым Талерам ездзіла на
фэст у Смаленск (Тролль гнёт ель+Талеры+раннятнікі)
Люблю я ўсе ж Талераў, няглядзячы на рознае там ага, вельмі люблю :) Вясёлая дарога туды, яшчэ весялейшая назад. Нейкая абсалютна вар'яцкая раздупляндыя ў клубе, вельмі адэкватныя - што парадвала - оргі.
Смаленская публіка жыстачайшэ мяне здзівіла. Сур'ёзна. Я такога не бачыла ніколі. Звычайна заля разгойдваецца пад канец разагрэву. Тут жа натоўп фактычна грэў нас ад самага выхаду. "ААААА! Беларусыыыыы! Жгіцееееее!" - прыкладна так гэта было. Потым пачало дзеецца нешта зусім ужо фантастычнае. Аццкія танцы, слэм пад турдыён, крыкі "вы афігенныя, давайця яшчэ!". Маразулю таньчылі ледзь не адны мужыкі, даводзілася шукаць дзевак, каб іх паразбаўляць. Прынамсі, хаця я ўвесь час баялася, што гэтыя шафы хадзячыя мяне проста пазатопчуць, хлопцы былі даволі адэкватныя і пры ўсёй іхнай разгайданасці я такі засталася жывая :))) Калі на сцэну вышлі ТГЕ заля проста сарвалася з катухаў і пачала эгэгей уашпэ :)
Оргі знайшлі нам вельмі файную ўпіску, гаспадар кватэры пры ўсёй сваёй навалянасці (на дварэ ішла першая гадзіна ночы) круціўся вакол мяне "а мо табе падушачку, а мо ішчэ коўдрачку, а мо акенца зачыніць, целік вырубіць???" - я проста першай пайшла спаць :)))
На раніцу нас выгулялі трошку па Смаленску. У Смаленску ё АЛЕНЬ ;))) А агулам, супярэчлівыя ўяўленні ад гораду. Адавая колькасць праваслаўных храмаў - відавочна старых - на квадратны кіламетр. І яны ўсе так каларытна падразваленыя і абшарпаныя, што прам аж уашпэ, дух захоплівае. І ўсе яны такія "кананічна русскія", з весніцамі, пераходамі, маленькімі макаўкамі - усё ж нейкі свой каларыт у гэтым ёсць. Аж хочацца начапіць шаўковую далматыку, вянец і, апусціўшы вочы долу, хадзіць павольна па гэтых пераходах :) А з іншага боку ўсё гэта разбаўлена нейкімі пачварнымі старымі заводамі проста пасярод гораду, абшарпанымі дамамі, бруднымі завулкамі - і гэта ўсё нехіла кантрастуе з велічнымі, я б сказала, узгоркамі з храмамі і сцяной. Карацей, Смаленск - горад кантрастаў. Варта прыехаць туды, калі там будзе зеляно, паглядзець. Зеляніна троху хавае ўвесь трэшак і надае гораду прыгажосці. Але як вам захочацца праваслаўнага пастапакалу - едзьце туды зараз :))))
З мінусаў - новы хангер і сябе з Талерамі я так і не сфоткала. Ну што за йо-майо :)
ЗЫ: калі ішлі ў нядзелю гуляць па горадзе, насустрач трапіліся нейкія хлопцы, якія крычалі "дзякуй за канцэрт". Тады мы афігелі ўканец :)))
ЗЗЫ: на зваротным шляху павіншавалі Еноціка з ДН: патэлілі ёй і ўсім пепелацам спелі пра "ва мху енота" :-D