Я нармальная?

Nov 11, 2015 14:26

Загрымела на бальнічны. Учора хацелася падохнуць пад канапай, таму я ніц не адсачыла і ў хаце скончыўся хлеб. А я чалавек-бутэрброд і чалавек-сала, а без хлеба гэта ўсё немагчыма ў прынцыпе. Крама блізка, але растрасаць свае соплі, пакуль яны ўжо амаль што акукліліся, дужа не хочацца. (Асобная тэма - гэта тое, што ў нас маці адказная за краму і ежу, бо працуе па часе меньш за ўсіх і бліжэй за ўсіх. Але я не буду гэта каментаваць)
На выхлапе я пяку прэсныя грачанікі. Каб было з чым сала есці. Я нармальная?

ежа

Previous post Next post
Up