Шэптам

Aug 17, 2015 01:08

Знянацку перапала вось такая кніжка. Напісаная на дзьвюх мовах, беларускай і польскай (выданая ў Беластоку).
Гэта вам, канешне, не палявыя запісы пра шаптух і знахараў. Так, збор караценькіх гісторый пра тое, як сучасны, "гарацкі" чалавек сутыкаецца з гэтым аспектам традыцыйнага жыцця і застаецца моцна ім уражаны.
Плюс гэтай кнігі для мяне не ў ейным змесце, а ў тым, што яна нагадала мне пра мой стары інтарэс, часова пахаваны пад практычнай рэканструкцыяй, дзвіжухай ды навучаннем на працы...
Хаця, адзін момант варта адзначыць. У польскай частцы, акрамя асноўнага тэксту, дадаткова змешчаны пераклады замоваў, што прыводзяцца ў гісторыях, на польскую мову, а таксама невялічкі тлумачальны слоўнічак. Перачытала пераклады замоваў і ўпэўнілася ў той тэзе, што замовы ў кожнай шаптухі свае і механічнае іх перайманне не заўжды працуе. Перакладзеныя на іншую мову, некаторыя з іх губляюць свой сэнс, губляюць тыя вобразы, якія ёсць іхным падмуркам. Прынамсі, гэта тычыцца замовы ад вогніку "агонь упаў, вогнік прапаў" - але ж палякі замест "вогнік" кажуць "зімно". І ўся эпапея з вагнём-вогнікам аказваецца проста мёртвым механічным перакладам... Цікавая штука :)





ЗЫ: шчыры дзякуй за нечаканы прэзент ;)

традыцыя, кнігі

Previous post Next post
Up