Запрашаем на чарговы ВЫПУСКНЫ ў Школе традыцыйнага мастацтва ў бліжэйшую суботу, 27 чэрвеня, а 13.30! Уваход вольны! Чакаем усіх!
Імпрэза прысьвечана заканчэньню танцорамі першага курса навучаньня традыцыйнаму беларускаму танцу і выпуску сьпявачак вакальнага аддзяленьня.
У праграме вечарыны традыцыйныя беларускія сьпевы і танцавальная праграма. Як заўсёды, танцы можна будзе ня толькі паглядзець, але й далучыцца да іх.
Сьвята адбудзецца ва ўнутраным дворыку гатэля "Манастырскі", вул. Кірыла і Мяфодзія, 6 (ст. м. Няміга, Верхні горад).
Да сустрэчы!