Нечаканыя адчуванні

May 28, 2015 22:09

Даўно я не замаўляла і не набывала якія-кольвек амулеты. Ёсць рэчы, якія мне пры нейкіх абставінах падарылі - і я таксама лічу іх амулетамі, бо яны нясуць важную інфармацыю пра нейкі выпадак ці нейкага чалавека. Напрыклад, нарвежская крона - манета з дзіркай - ці пярсцёнак-змяя.
Але на гэты раз я нарэшце дарвалася да амулетаў як такіх. Жартачкі: 8 год у рэканструкцыі вікінгаў, а м'ёльнір займела толькі зараз :-D
А замовіла я сабе ў добрага нашага майстра Барады (цяпер Салігорск) каваны м'ёльнір (арыгінал са Сконэ) і крэсівападобную падвеску (арыгінал з Біркі). Абодва амулеты такія... "мужчынскія" (прынамсі, у параўнанні з маёй бірка-лунніцай). І вось як я даўно не займаюся рознымі там пляскамі з бубнам, але гэтыя падвесы мяне ўразілі. Яны жывыя. Яны моцныя. Возьмеш у руку - прыступ ВСД гарантаваны! З гэтага я раблю толькі адну выснову: якім жа мае быць майстра, каб так "накачаць" свае рэчы?))
Здаравеннае спасіба Барадзе і ягоным залатым рукам :)

рэконсаўскае, упрыгожанні

Previous post Next post
Up