ці чарговы флэшмоб, гэтым разам ад Ганначкі
heana_costreЯна начысліла мне 5 асацыацый са мною, мне трэба неяк адпісацца на гэты конт. Ну і афіцыйна паведаміць, што ўсім жадаючым я таксама павінная начысліць)))
1. Віцебскія масты
Загадкавая рэч. Яны ўсе розныя: ад індустрыяльна-непрыемных, да вельмі таямнічых і загадкавых. Яны мне заўсёды нагадвалі ніткі утка, перакінутыя цераз аснову рэчак. Самыя лепшыя з іх тыя, што перакінутыя цераз Віцьбу - перад яе ўпадзеннем у Дзвіну і на зялёнай зоне за веткай, а таксама цераз Дунай - у парку Фрунцэ, перад яго ўпадзеннем у Віцьбу. З імі звязаныя адны з найлепшых успамінаў пра горад. А яшчэ на Кіраўскім мосце я аднойчы сустрэла Ганначку, калі яшчэ не была дужа добра з ёю знаёмая)))))
2. Аптэка
Для мяне ё 2 "аптэкі": аптэка сучасная - як месца працы, універ-грошы-лекі-пацыэнты-санітаркі(буэээ), і аптэка "тагачасная". Пачатак 20 стагоддзя, стылёвыя штангласы, выкшталцоныя сігнатуры, цяжкая мэбля чорнага дрэва, шматлікія ступкі (і заўсёды асобная - для мыш'яку), пах шматлікіх зёлак, цішыня... Ооо, гэта месца маёй мары!)
3. Рагачоў. Родны горад, што казаць. Там пабраліся шлюбам бацькі, там праводзіла дзяцінства, там ведала шмат людзей, там Брат жыве, там столькі рыбалак было!). І суседнія вёскі шматлікія знаёмыя - і родныя па іх, і шмат лясоў там абползана, і дняпроўскіх старыкоў, і ўрвістых берагоў. Варта сказаць, што ёсць 2 Рагачова: адзін "друцкі", другі "дняпроўскі". Дык вось я з дняпроўскага і да друцкіх (асабліва да задруцкіх) стаўлюся як да "немясцовых". Бо гарадзішча і замачак на Дняпры, і агулам: колькі той Друці - а вось Дняпроооо!.. ;)
4. Алені
Ну тут Ганначка мяне патроліла, канешне. Агулам, алені - прыгожыя гордыя жывёліны, а з іхнага рогу можна запільваць файныя рэкана-нішцякі, але ё і іншыя алені. На якіх мне, нажаль, дужа шанцуе на маім жыццёвым шляху. І праз якіх, напэўна, стаць мне гераіняй адной фламандскай песні... ;)
5. Канцэрцікі
Калі ўжо не "канцэрты", а менавіта "канцэрцікі", то прыгадаю тры з іх. Белы Замак не-памятаю-якога-году, калі я там была ў першы раз. Ірдараты не былі такімі крутымі як зараз, і гралі нам проста ў нашым нумары. Мая сяброўка Юля (з Барысава, дарэчы) у адзін з маіх прыездаў спявала мне свае песні пад гітару. Варта сказаць, што ў яе голас прыгожы і тэксты файныя... Ну і трэці: на мінулагодніх Грамніцах мы такі прымусілі сп.Барышнікава нам паспяваць. Крупнікас, позні вечар, свечы.... красата! :)