Кніга

Sep 09, 2014 23:15

Нарэшце дарвалася да нармальнага чытання кнігі "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Калісь электронны варыянт чытала-чытала і дастала мяне гэта. А цяпер Кніга. Рэальная. Гэта, канешне, не ідзе ні ў якае параўнанне з чытаннем з кампа.
Я заўсёды любіла стыль Караткевіча, ягоны гумар. А тут гэта ўсё проста рафінаванае, дый яшчэ такія тэмы набалелыя... В опшчэм, у мяне проста аргазм мозгу. Кнігу хочацца падраць на цытаты і завучыць, бо гэта ідэальна...
Калі ё тут шчэ такія дурні як я, што яшчэ не чыталі яе - бягом чытаць!)))
ЗЫ: гэта я ўсё да чаго? Чытанне папяровай кнігі - гэта ўжо нейкая раскоша. А гэтая, страшна сказаць, з біб-лі-я-тэ-кі! Вы шчэ памятаеце такое страшнае слова? Калі вы там апошні раз былі? Бібліятэкі ўнівераў і Нацыяналку для навуковай працы не лічым!

кнігі

Previous post Next post
Up