планы на будучыню

Aug 18, 2014 19:07

Усё спробы зрабіць скандастрой для выездаў, які будзе адносна лёгка трансфармавацца з працоўнага ў парадны варыянт, нарэшце разбіліся абглебу.
Апошняй кропляй стаў кавалак чырвонага даматканага шоўку, які мне на Гнёздава прэзентавалі разам з першым месцам у конкурсе строяў. Ідэя імгненна аформілася і будзе пераўтварацца ў жыццё.
Збіраю два комплексы. Адзін - выключна працоўны, другі - выключна пафасны.
Першы будзе складацца з нефарбаванай ільняной кашулі (глыбокі разрэз зробім з касцянымі гузікамі) і нефарбаванага ж ваўнянага smokkr'а, усе дробязі на ваўняных шнурах, касцяны ігольнік, з фарбаванага будуць толькі ваўняныя шнуры на аздобу smokkr'а і "пледзік". Што я буду рабіць са старой накідкай, я пакуль не вырашыла, але ў гэты строй у якасці ўцяпляльніка пойдзе просты прамакутнік карычневай воўны, які будзе зашпіляцца на жалезную булаўку з кальцом. Плюс такога "пледзіка" ў тым, што яго можна абкруціць як заўгодна. Замест шырокага поясу вытку больш сціплы, вузкі. З упрыгожанняў максімум - 4-5 пацерак, аніякіх пярсцёнкаў і бранзалетаў. Яшчэ трэба не забыць бахнуць "хвартух" на петлях.
Другі камплект будзе складацца з даматканай кашулі, блакітнага ваўнянага (саржа ромбамі) smokkr'а (хутчэй за ўсё аздобленага па версе вузкай шаўковай бейкай) і сіняга (саржа ламанымі ромбамі) кафтана на нефарбаваным ільняным падкладзе, аздобленага шоўкам і (калі дазволіць каэфіцыэнт маёй крыварукасці) металізаванай тасьмой са срэбрам. У ідэале я б бахнула туды вавёрчынага футра, але ж дзе яго знойдзеш? Да гэтага камплекту давядзецца замовіць раўнаплечую фібулу (на кафтан), ланцугі да фібул, а таксама прылічны ножык са срэбным дротам на ручку. Нажаль, акаваныя похвы на 9 стагоддзе не кацяць... І сюды ўжо і паяс шырокі, і пацеркі, і падвескі, і пярсцёнкі, і гаманец, і вапшчэ...
От такі пафас, камрады. Спадзяюся, што агораю ўсё, што я тут натрындзела :)))))))
ЗЫ: а "Ф'ёлін пеплас" пойдзе на гэты самы пледзік. З маімі габарытамі гэта не мой фасоньчык: адначасова і надта шырокі, а ў кроку ўсё адно вузкі...

строі, скандинавский женский костюм, эпоха викингов

Previous post Next post
Up