новы кшталт панікі)

Jul 11, 2014 00:06

У сеціве нікога няма. Усе па адпачынках, вандроўках, бухаюць піва на лавачках пад пад'ездам. Я сяджу вечарамі над вышыўкай і панікую :)
Кожны вечар, як я дома, я панікую. Бо ўсе НЕДЗЕ, яны ездзяць, глядзець, нешта робяць, а ў мяне жыццё ідзе паўз мяне!!! Омайгад!!! А раптам заўтра я памру?! А я не бачыла Магілёва, свяцілішча ў Ходасавічах, Балтыкі, не бачыла Ведзьмінай гары, не пёрлася па снезе на Язык Троля, не падымалася да замка Цэпеша, не бачыла Братыславы, не тусіла з Эліс на пары-тройцы літоўскіх фэстаў! Не трасла хайрам пад Фінтроляў у Карпатах! Не ела свой соты закарпацкі бограч і дваццаты чэскі гуляш! Не ткала металізаванае тасьмы, не стаяла за станком, не сінячыла індзігай! ОМАЙГАААААААААД!!!!
:))))
Людцы, гэта псіхоз) Пагутарыце хто са мною)

трызненне

Previous post Next post
Up