Люблін

May 26, 2014 19:43

  Злятала на пару дзён проста так, горад паглядзець
  Ну што я магу сказаць...
  Горад: бачыла толькі гістарычны цэнтр, і тое за выняткам некалькіх значных кропак. Цэнтр мне такі спадабаўся. Тое адчуванне, калі карціць пераапрануцца ў гістарычнае і павольна шпацыраваць па гэтых вузкіх вулачках) І калі Прага была мне горадам лесвіц, то Люблін - горад арак і брамак. Брук, абшарпаныя сцены з надпісамі, атынкоўка, што адвальваецца, старыя тратуары... Дайце нам Люблін і мы хутка навядзем у ім парадак! ;) З іншага боку, падавалася, што знаходжуся ў нейкім латынаамерыканскім гарадку... гэтыя абшарпаныя абмаляваныя дамы, шыльды, налепленыя адна на адну, народ на пад'ездах... Ці гэта ў іх так нармальна?
  Трапіла ў музей, што на замку. Што цікава, капаніны на сярэднявечча там амаль няма. Затое дахалеры на Бронзу і Перасяленне. Дзевачкі, якія там штукі!!! Кубачкі малюпахенькія, з ручкамі і без! Колцы для кальчугі - 0,5см у дыяметры і танееееенькія (што за кольч можна з такіх рабіць?) Маленечкія булавачкі, падвесачкі, фібулы! Затое вялііііізныя грыўні і бранзалеты на Бронзу. Бусікі маленечкія, але ж бачылі бы вы іхныя бурштыновыя! Такой нізкай забіць можна, там адна пацерка па памерах больш за верацяно сярэдняе. Цікавыя грузы для верт.станка - не такія, як вікінгосаўскія, там полыя цыліндры. А яшчэ я падумваю такі Перасяленне рабіць... У іх амулеты з чалавечых костак былі ;) Проста дыскі з дзіркай пасярэдзіне. Але ж які матэр'ял! ;) Нажаль, здымаць там забаронена, так што такія дзялы...
  Людзі: от блін, гэта асобная катэгорыя. Не ўпадабала я палякаў. Фанабэрлівасці і пыхі я заўважыць не паспела, але моладзь у іх злая, агрэсіўная. А як п'яная, то капцы зусім. І гэта, зноў жа, цэнтр гораду, а не нейкія мясцовыя "шабаны". Па турыстах: адны палякі) Бачыла адну кампанію ўкраінскай моладзі, групы 4 - 5, не больш, турыстаў з эўропаў (толькі ўдзень), рускамоўных не сустракала нікога. Так што ў кафэшках размаўляла толькі ангельскай, і гэта момантамі было вельмі забаўна) "Ооооо! Панна не ест полькааааа!", "Ты штооооо! Кажы па-ангельску, пані не разумее польскай!!! (дыялог паміж афіцыянткамі)". Дарэчы, для тых, хто казаў нешта кшталту "О! Люблін! Унія!". Плявалі палякі на вашую ўнію. З веееельмі высокай званіцы. Яны атрымалі, што хацелі, і ўсё. Не забывайма, чым яна ўрэшце рэшт скончылася. А яшчэ там глядзяць футбол замест хакею ;)
Асабліва хачу адзначыць тое, як мне падфарціла вечарам суботы. Люблін, аказваецца, падтрымлівае троху габрэйскі імідж :) А субота гэта ў нас што? Шабат! Я натрапіла на "габрэйскую" кафэху, а ў іх там "шабат шалом" на ўсю катуху, паела мацы, кугеля з кампотам (!). А яшчэ ў іх у шабат раз на месяц грае нейкі габрэйскі бэнд. То бок бароды-пэйсікі-капелюшы-скрыпка-хава нагіла. Ну і мне фартанула іх паслухаць - добра граюць, хачу я вам сказаць! А пасля яшчэ трапіла на Літоўскай плошчы на канцэрт нейкага пост-фольк-гурта, не вем, як яны называюцца, і так і не зразумела: яны палякі ці ўкраінцы. Але ж гралі весела! - так што хутчэй за ўсё ўкраінцы ;)))
Пара-тройка фотачак будзе ўкантахціку. Хаця чо там глядзець, у гугле ўсё ё :)
ЗЫ: але ж такі лепей было б паехаць на Рубон, атвічаю :)
УПД: фотачкі http://vk.com/album6796500_195849843 WARNING! мыльніца ;)

людзі, гісторыя, вандроўкі, гарады

Previous post Next post
Up