Апошні дзень атрымаўся вельмі насычаным, на яго выпала ажно тры падзеі. Другі заход "Трайбл-вясны", Ноч музеяў, а таксама перамога нашае зборнай над немцамі 5:2 ;))))) Пра трэцюю падзею даведалася позна ўвечары на вуліцы ад нейкага мальца з нашым сцягам, мы доўга віншавалі адзін аднаго :)
Ітак, Трайбл-вясна. Першы заход яе адбыўся падчас Форума вулічных тэатраў, другі - сёння учора, на пляцоўцы ля Ратушы. Выступала адначасова некалькі кланаў: спачатку па выступу на кожны клан, а потым масавая імправізацыя. На сёняшні ўчорашні выступ прыехалі мае Нагльфараўскія дзяўчаты, з кланаў Віра і Каліва. Больш уразіла, канешне, імправізацыя: вялізны калектыўны танец пад абсалютна розную музыку (ад чыстай арабшчыны да Дзікандаўскай "Кетры" і Гармарнаўскага Varulven, не абышлося і без ДахаБраха; мне абяцалі яшчэ і, уахахаха, хера Манэліга, але я ці то не дачакалася, ці то не было яго). Калейдаскоп рухаў, яркіх колераў спадніц, звону сагатаў... Красата!)
Далей я пабегла на Ноч Музеяў. Гэтым разам у горадзе было _столькі_ месцаў для паглядзець, што я вырашыла не дурэць і засяродзіцца на чымсьці адным. Таму і была выбраная "ноч" у Траецкім, на музеі Багдановіча. Заяўленыя былі выступы Горыні і Hardwood'аў, што мяне цалкам задаволіла :) Агулам, на гэты вечар праграма была досыць разнастайная: акрамя спеваў і танцаў было таксама выстаўлена шмат розных гандляроў; праводзіліся майстар-класы па розных хэндмэйдах, а таксама цягнуўся нон-стоп нейкі квэст. Пра квэст мы, дарэчы, ведалі толькі ўскосна, бо да нас увесь час падыходзілі розныя людзі і пыталіся, ці няма ў нас зялёнай паперкі))))) Амаль усё прайшло паўз мяне, акрамя выступу Горыні і танчыкаў)
Горынь заявіла чарговы паказ працэсу апранання нявесты на вяселлі, а таксама завівання ёй наміткі. Таму мы калектыўна рыхтаваліся да іх выступу: ваялі вянок для "маладой" (кароткімі перабежкамі пад дажджом, каб яго не развязло). Канешне, на нармалёвым вяселлі вянок спакойна робіцца падчас дзявішніку ў хаце і пад спевы, а не на вуліцы пад дажджом і пад "У шамана трі рукі" :))) Нажаль, дождж сапсаваў планы, давялося ім выступаць у памяшканні, а не на вольным паветры. Паміж песнямі Наста Глушко тлумачыла ўсім цікаўным, што да чаго, і чаму нявехна сядзіць з такім сумным тварам :) Пасля таго, як выступ іхны скончыўся, выстраілася невялічкая чарга з тых, хто хацеў прымерыць на сабе намітку (потым і вянок пайшоў па руках, ага)))), я ў гэтым таксама паўдзельнічала)
Потым пачалася весялейшая частка: выступы музыкаў. Ejrut валілі ірландшчыну, пераклады на беларускую розных вядомых песенак (накшталт "п'янага матроса" і "усе кажуць, што д'ябла няма") і, вядома, танцы. Асобна варта адзначыць простую брэтонскую "таптушку", якую мы там развучылі. Танец, як я зразумела, называецца "Clan", але мы хутка назву гэтую перайначылі на свой капыл: цяпер ён завецца "У хлам!" :)
Недзе пасярод выступаў завіс дастаткова вялікі перапынак, у які мы чатырох зладзілі дастаткова аццкую Цяцерку. Асобна ў ёй выдзеліліся нейкі дужа вясёлы малец, які сарганізаваў нам натоўп жадаючых пагуляць, а таксама маленькі хлопчык, што таксама прайшоў адно кола гульні :)
Выступ Хардвудаў - гэта асобная пестня. Ну як, выступ як выступ, народ на два дудэльзакі (?) валіў розную развясёлую мудзівальшчыну, можна і пабегаць, і хайрам троху патрэсці)) Але ж. Але ж з імі выступала нейкая "Брама" - рэканструктары, як яны сказалі. Очань вясёлая ў іх баёўка атрымалася, падчас якой крыжакі кідалі зігу і крычалі "слава Пяруну!". На гэткім моманце мая душа не вытрывала і пасля працяглага фэйспалму я зваліла адтуль. І добра, што зваліла - менавіта так я даведалася пра нашую перамогу на сёняшняй чм-сустрэчы :))))))
Як і заўсёды, дзень быў адметны сустрэчамі: ад Гілмара (!) да таварышаў-ранятнікаў, сваіх дзяўчат была вельмі радая бачыць, нечакана вылавіла мяне Ганначка (
heana_costre) ля суседняга кабака, а таксама мой глаз-алмаз вылучыў камрада
kurt_bielarus :))
Ужо дома высветліла, што нам, насамрэч, вельмі фартанула з надвор'ем: у Бараўлянах была навальніца з моцным дажджом...