Mar 04, 2014 00:37
Сёння (упс, учора) быў такі распачаты веласезон! Аказалася, можна лёгка карыстацца асноўнай канструктыўнай фішкай жаночага ровара і спакойна катацца ў спадніцы) Таксама высветлілася, што за зіму я ўшчэнт згубіла форму: нейкіх там 15 хвілін туды - 15 назад даліся дастаткова цяжка нагам. Але спадзяюся, што гэта хутка выцягнецца. Нажаль, не маю магчымасці ездзіць кожны дзень: трэба катацца ў горад, ды далёка, на ровары дужа не раз'ездзішся...
Але ж пачатак пакладзены, ура!)))
ЗЫ: убіла сабе ў галаву варыянт змены каляровага/стылёвага вырашэння ровара. Але ж пакуль не магу знайсці, дзе можна яго пафарбаваць. Проста пафарбаваць - ё майстэрні, а каб малюнкаў запіліць - цяжка... :(
ровар