Jan 04, 2014 18:13
Карацей, Сыны анархіі пайшлі лесам. Бо сэрца маё не вытрымала ўсеагульнай няшнасці галоўнага герою. Ды ну нафіг. Удзень мы зброяй гандлюем, вечарам на даху кніжачкі чытаем, ноччу ворагаў мочым, а раніцою з сынам і перад дамамі дзверы расчыняем. Ну і зверху шліфаніце знешнасцю. Цьху ты, ну іх, не магу глядзець. Бачылі мы ўжо такіх у рэальным жыцці - на праверку там застаецца толькі "ўдзень" і "ўночы", і аніякіх вам, панове, маральных прынцыпаў.
Замяніла Супернатуралам) Ну то бок Звышнатуральным ці Supernatural) Ну тут хаця б два хлопчыкі, таму маральныя прынцыпы троху раскінутыя па іх - няма такой вырві-вока-канцэнтрацыі) Вочкі ў дземанаў нішцяк, экзорцыо тэ, крэатура ігніс, і ўсё такое. Ну і плюс шэўрале і стары добры метальчык. Ужо лепей, хаця ў сярэдзіне другога сезону ў галоўнага разгільдзяя таксама пачала шкаліць мараль) Плюс серыя, дзе яны распранулі спецназаўцаў - ну гэта ўжо яўны перабор. Таму не вем, ці буду глядзець далей, бо пачалося ўжо саладжавенька...
Але вынайшла цікавую рэч. "Статычна", на здымках, прыкладам, людзі могуць быць абсалютна непадобнымі. Але варта толькі загаварыць, праявіць эмоцыі на твары, пачаць рухацца - адзін у адзін!!! Як такое можа быць, я не разумею. Але ж ё... Гэта яшчэ адна нагода кінуць глядзець серыял... Ну яго... )))))))
фільмы,
адпачынак