кніжны месяц

Nov 29, 2013 01:03

Акрамя рэконсаўскай літаратуры ў вялікіх колькасцях гэты месяц таксама адметны добрымі кнігамі/літаратурнымі творамі. Прабягаю "Тіні забутих предків" Коцюбыньскага (так уражвае! найперш, нязвыклай каларытнай мовай), у чарзе ляжыць яшчэ нешта.
А таксама пашчасціла набыць дзве добрыя кнігі.
Альбом "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава" - карысная рэч для таго, хто цікавіцца этнаграфіяй. Набыць яго было справай прынцыпу, бо мне пашанцавала трапіць на выставу гэтых здымкаў у к/т "Перамога", і яны мне дужа спадабаліся. Цяпер у мяне ё здымкі "самай прыгожай беларускай дзяўчыны"))))
Кніга сп. Лобача "Міф. Прастора. Чалавек". Яна яшчэ чакае свайго часу (буду прасвяшчацца, ага), але вельмі цікава было слухаць аўтара на прэзентацыі, што ўчора (кхм, ужо заўчора) адбылася на офісе СЭТ. Да таго ж убачыць жыўцом чалавека, якога доўгі час чытаў у інцернетах - такую магчымасць нельга было губляць))

кнігі

Previous post Next post
Up