"Юдоль смерти и печали"

Oct 22, 2013 19:00

Могілкі. Для кагосьці гэта пагорак за вёскай, дзя ляжаць ягоныя дзяды і прадзеды; для кагосьці - пляц жоўтага пяску, утырканага аднолькавымі штучнымі кветкамі - могілкі вялікага горада, што хутка павялічваюцца. Для кагосьці - культурная і гістарычная каштоўнасць з шыкоўнымі старымі помнікамі, фамільнымі склепамі і надпісамі на лаціне. І калі якіясь старыя пражскія могілкі - гэта такая сабе класіка готык-металу з рамантычнымі шпацырамі ў чорных карунках і філасоўскімі размовамі аб “бренности жизни”, то я прапаную вам гэткі трэшачок пад гарэлку (і іншыя ахвярапрыношанні).
Гэтыя могілкі ўзніклі не так даўно (калі я з’язджала на вучобу іх яшчэ дакладна не было) ля дарогі з Уручча-3 на Азярышча, у лясочку пад былымі ўладаннямі роты хім.абароны (зараз там гаражы). Тут людзі хаваюць сваіх хатніх жывёлінак. І калі я, можа, і магу зразумець, што сабаку, які шмат год пражыў разам з сям’ёй, не хочацца закапаць недзе на пустыры і забыць, то гэтага я не разумею. Могілкі. Сапраўдныя могілкі. З помнікамі (мармуровымі помнікамі!), кветкамі, лялькамі (напэўна, з імі жывёлінка гулялася), плакатамі і істужкамі на дрэвах, ёсць нават невялічкі басейн. Ля адной магілкі - столік, баюся, народ прыходзіць сюды на Радаўніцу і “памінае”. Зрэшты, на Радаўніцу там не была, але проста ў нейкі дзень “памінаюшчых” бачыла. Але больш за ўсё мяне ўразіла рэлігійная атрыбутыка. На некаторых магілах стаяць крыжы. Стаяць лампады… Мне цікава, аб чым агулам думаюць людзі, якія ўсё гэта робяць?? Чым можна гэта патлумачыць? Магілы продкаў па вёсках стаяць зарослыя, занядбаныя, забытыя - а тут цэлыя джунглі, блін. Што, што ў галовах гэтых людзей? Зрэшты, я нікога не асуджаю, але цікавіць вашае меркаванне на гэты конт...



























ЗЫ: я б зрабіла гэта месцам сходак сцотоністаў. Ці сцотонізм ужо ня ў трэндзе?)))

людзі, здымкі, сон разума

Previous post Next post
Up