Пра лета)

Aug 31, 2013 20:31

Не, ну як жа без гэтага допіса?) Як я пра***ў лета і ўсё такое) Хаця, напэўна, гэтым разам я так не скажу)))
Дзіўнае лета выйшла. Незвычайнае. Не настолькі незвычайнае, як магло б быць, канешне, але мне хапіла.
Лета-рэанімацыя. Тут яшчэ трэба заўважыць, што маё лета пачалося ўжо ў маі. Вось тады-та мяне і разварушылі, прымусілі жыць, і я нават адчула, што не ўсё так дрэнна ў гэтым жыцці. За гэта я магу бясконца дзякаваць сваім сяброўкам - што вазіліся са мною і не кінулі. За зверскі чорны гумар, які так дапамагаў, калі было цяжка)
Лета-навіна. Месцамі, людзьмі, падзеямі. Нават самастойнасцю ў нейкім сэнсе. Ніколі мне яшчэ не даводзілася столькі ездзіць, столькі бываць за мяжой, столькі камунікаваць з новымі людзьмі. Ну і тут самы час зрабіць рэверанс у бок класічнае тэмы "як я прае* лета" - дзве апошнія дастаткова важныя паездкі я ўсё ж зліла (не дабраўшы ў сваю калекцыю ці то латаў, ці то грывень). Ну то не апошні дзень жывем)
Лета-прыгажосць. Колькі ж было ўбачана месцаў, абмацана рэчаў, нафоткана людзей і ўсё гэта абагульняе адна тэма - _прыгажосць_. Праўда, не ўсе трапілі ў мой аб'ектыўчык, ну то не страшна - шмат якія ўспаміны хочацца пакінуць прыватнымі ;) І ў галаве ўсе ўспаміны таксама нібыта кадрамі на плёнцы: вось разліты Дняпро, вось Месяц б'е праз туман над Нёманам, вось плаўлены асфальт выступае кроплямі на шынах, вось ідуць людзі з паходнямі ў начы, непадобнай на ноч, вось нехта проста ідзе побач...
Лета-рэканструкцыя. Ой, нават каментаваць не буду)) Яна звальваецца на мяне адусюль - нават з тых месцаў, дзе я яе аніяк не чакала. З Карпатаў, напрыклад (уахахахаха)))
Лета-музыка. Уффф, зашмат: новай, рознай, месцамі неперадавальнай. Музыкі зашмат - а вось танцаў замала. Ну нічога, восень скампенсуе...
Зараз галоўнае - не згубіць тое, што ўжо прыдбана: успаміны, планы, людзей - і на гэтых падмурках пабудаваць тое, што праз Йоль пойдзе са мною далей. Выканаць свае абяцанні самой сабе, выканаць свае зарокі - каб потым можна было спакойна адпачываць і ганарыцца зробленым)
Добрай усім восені!
P.S. 1. Ояібалты!!!!!)
2. Rock'n'Roll music is a true religion! $)
3. Наперадзе пах паленага лісця ў туманах, лясы, прыгажэйшыя чым улетку, і гарачы збіцень па начох. Няма чаго сумаваць па леце))))
Previous post Next post
Up