Кропля каляраднаверскага трызнення)

Jun 24, 2013 23:31

Ішчо посткупальскіх думак. Хаця яны нарадзіліся ўжо ў працэсе.
Уся гэтая гісторыя з паходнямі... Спачатку я ныла пра сябе, што вось, даюць парам ці мальцам, а я адна і нарадзіцца не пашанцавала, дык нічога мне не будзе. Потым мне такі начыслілі прыватную паходню (пра якую Ніна казала, што яна пейсец якая даўгая, будзе страшна нязручнай - трэба абразаць). Але і тут выйшаў касяк. Ці то яна была зробленая няўдала, ці то аццкія раднаверскія сілы паўплывалі, але яна ў мяне прынцыпова не жадала гарэць. Дык вось пакуль мы былі ўжо па-за брамай і чакалі, пакуль спадарства такі дамовіцца і працэс пойдзе, я "грэлася" аб паходні суседніх мальцаў. Ну і прыйшлі ў галаву такія крамольныя думкі. Маўляў, вось, дзеўка, дык агонь - зусім не маё, нават паходня не гарыць. І полымя яе можна падтрымліваць толькі з дапамогаю мужчыны побач, інакш згасне. Бо нашае - гэта вада, і яна яго сама не падтрымае...
Карацей, можаце кідацца тапкамі ў маю "ваду", але нешта мяне гэтая думка не адпускае)

святы, аццкі-магіцкае, вар'яцтва

Previous post Next post
Up