Добры дзень

Apr 30, 2013 22:26

Агулам, не, не так. Добры вечар атрымаўся амаль спантанна і хутка)
З Ганначкай (heana_costre) вырашылі пайсці папуляць у цір, што на Камароўцы. Нешта ўсе яго раілі, ну і мы вырашылі патэсціць. Ключавым момантам аказалася тое, што Ганначкін "космас" - недзе за паркам Чалюскінцаў, там жа мы і сустрэліся. Нікуды на Камароўку мы не пацягнуліся, а засталіся ў парку) У рэшце рэшт, мы напуляліся, пакаталіся на пакатушках, патрускалі попкорну і піцы, насмяяліся, а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця шансон-субкультуры сярод нашае моладзі ;)))))))))
Высветлілася, што я адстала ад жыцця. Так модна ў ціры - з праектарам, што дае розныя па памеры мішэнькі і вядзе лік, а потым выдае табліцу з рэзультатамі. Вельмі зручна, як на маю думку. Ну і хто б сумняваўся, што Ганначка мяне перапуляе ;)
Так падумалася, што ПЧ - гэта ж так не далёка, па буднях амаль нікога няма... можна пакатацца - патрэніцца, "каб было"...

людзі, адпачынак

Previous post Next post
Up