Зайкі-беларусачкі

Apr 02, 2011 01:58

Цільды-чароўныя лялькі. Выкрайка адна і тая ж, а лялькі ва ўсіх майстрых розныя атрымліваюцца. А галоўнае-ёсць прастора для творчасці. Вось гэтыя зайкі-цільды сшытыя са льну, адзенне--лён і бавоўна. Ручкі і ножкі прымацоўвала на гузікі, як у мішак Тэддзі. У выніку зайка можа і пастаяць, і прысесці адпачыць. На жаль, не дадумалася своечасова сфатаграфаваць, як замацаваныя ногі-рукі. А цяпер гэтыя зайкі маюць ужо іншых гаспадароў.


интерьерные игрушки, сошью на заказ, игрушки для детей, Тильды, мои работы, зайки

Previous post Next post
Up