Толькі што са мною літаральна адбыўся цуд!
Вяртаюся я апоўначы дахаты і раптам разумею, што мая кнопка ад дамафону спакойна ляжыць у маёй паштовай скрыні, дзе яе разам з другімі ключамі пакінуў сёньня брат. Паніка! Кода я ня ведаю, а званіць па кватэрах у 0:15, самі разумееце, не надта гуманна.
Падбягаю да дзвярэй і бачу нейкага хлопца. Не паверыце, ён чакаў мяне! Адчыніў дзверы сваёй кнопкай, потым чакаў у ліфце, пакуль я выцягну ключы са скрыні... Я, канешне, падзякавала. Але вось пытаньне: ЯК ён здагадаўся, што мне патрэбна дапамога? Містыка! І шчасьце, што я дома)) А код трэба неяк знайсьці...
А яшчэ сёньня, дзякуючы намаганьням
i_valoshka, мой image вядзьмаркі стаў дасканалым. А мне так падабаецца))) Такія новыя ўражаньні! І прыгоды, бяз іх нікуды!