Сёньня лектарка па канфлікталёгіі параіла выканаць тэст на агрэсіўнасьць, цынічнасьць і варожасьць
Кука-Мэдлей.
Уга, выканала... Паводле рэзультатаў, я доктар Хаўс, вельмі прыемна!
Шкада, няма ўжо ў каго спытаць, мо мяне наогул нельга да людзей пускаць?..
Сябры, калі што, я вас папярэдзіла ;)
Comments 3
А мы зараз глядзім 3-ці сезон (на якім спыніліся), пакуль вячэраем, а Яўгеня спіць, і толькі сёння абмяркоўвалі, што я, напэўна, калі б з ім працавала, сама б стала такой ці імкнулася б такой стаць.
Reply
Ды і баюся я адказу, калі шчыра :)
І не па тэме: мо можна будзе да вас завітаць на выходных з кексам? Надта ж хочацца на майго "пляменнічка" паглядзець :)
Reply
Можна, думаю, і мама не супраць будзе. А да мяне яшчэ сястра збіраецца на адзін дзень!!!
Reply
Leave a comment