Нататка на папяровай сурвэтцы

Aug 30, 2012 20:08

Слухаю раяль у "Сталіцы".
Слухаю свае думкі...
Як я марыла калісь аб майстэрствы выказваць свае пачуцьці праз музыку! Я і зараз мару, але стараюся часта пра тое ня думаць, бо мне вельмі няёмка робіцца. І балюча. Пачуццё ўласнай непаўнацэннасьці.
І музыкі заўсёды здаваліся мне нейкімі чараўнікамі, бо яны нейкім фантастычным чынам маглі іграць у рэзанансе з хваляваньнямі маёй неспакойный душы.
А таксама я заўсёды захапляюся іх рукамі... тым ях яны дакранаюцца да клавішаў або струн...
Але мае сэксуальныя фантазіі - не галоўнае. Я проста мару калі-небудзь паляцець разам з мялёдыяй. Каб мая душа ператварылася ў цудоўна-вар'яцкі клубок гукавых хваляў...
На жаль, я не з'яўляюся адной з тых жанчын, чые вобразы ўвекавечаныя ў музыцы. Я магу толькі слухаць і ўспрымаць гэтую прыгажосьць, але не магу стаць часткай яе...
Тым не менш мне здаецца, што менавіта ў такія моманты я адчуваю сябе абсалютна свабоднай... абсалютнай... сабою...
Бо я не маю формы. Не маю законаў. Не маю вагі. Не маю ўзросту. Я нараджаюся і паміраю кожнае імгненьне, калі рукі музыкі кранаюць інструмэнт.

інтымнае

Previous post Next post
Up