Смага водару

Jun 14, 2015 20:28

Чамусьці з дзіцячых часоў слова "водар" у мяне знітавана з нечым вадкім. Апошнімі днямі гэта пачуццё мацнее амаль невыносна. Пах непралітага дажджу, мокрай зямлі, скошанай травы і такое шаўковае цеплае паветра, што проста лашчыць скуру. І можна бясконца уздыхаць на поўныя грудзі, пакуль не закружыцца галава, піць, піць гэты водар... Быццам плывеш празрыстым зданнем і адчуваеш сябе той самай дзікай жанчынай, з'яднанай з прыродай і свабоднай. "Невидима и свободна", ага :)

жаночае

Previous post Next post
Up