11 сакавіка
(пятніца) у Мінску, у Дзяржаўным літаратурным музеі Я.Купалы (вул. Купалы, 12)
адбудзецца вечарына добрага настроя, паэзіі і музыкі (кошт уваходнага квітка
смешны = кашт уваходнага квітка ў музей).
У рэжыме
рэальнага часу ўдзельніцы “мульціінструментальнага” зборніка “Кавалер і Дамы”
без аніякай “фанеры” агучаць свае вершы, адкажуць на любыя пытанні і пакінуць
аўтографы пад час аўтограф-сесіі.
Ствараць настрой
будуць:
Нястомная Тамара
Лісіцкая
Рамантычная
Наталля Батракова
Цудоўная Ганна
Альхоўская
Музычная Вольга
Акуліч і гурт “Верасень”
Эпатажная Дзіяна
Балыка
Песенная Алена
Ярмаловіч
Пяшчотная Віка
Трэнас
Падарожніца
Валярына Кустава.
Яўгенія Пастарнак
з рыцарам-суаўтарам Андрэем Жвалеўскім, хоць і не пішуць вершы, але ж будуць
рады кантактам з чытачаміJ
Чакаем вам на
вечары прызнанняў, дзе будуць саліраваць нашыя душы і гучаць струны нашых
сэрцаў.