"И стимпанк у вас нестимпанковый, и блюз неблюзовый"

Sep 24, 2016 17:49

Тыповая рэакцыя беларусаў на вынікі працы суайчыннікаў. Аўтар каментароў жыве ў Беларусі.


Дарэчы, гэты кліп быў зроблены і прэзентаваны ў верасні 2014 году. Але нядаўна яго апублікаваў "Паровой журнал" - самы масавы паблік "кантакціка", прысвечаны стымпанк-тэматыцы. Ну і пасля перапосту ў суполца беларускіх стымпанкераў першыя каментары былі менавіта такія.
Тыпова настолькі, што нават не крыўдна, а смешна.

Гурт "Верасень" прэзентаваў стымпанк-кліп на песню "Халодны блюз".
- Ну разве это блюз? Разве может быть блюз на белорусском.
- Разве это стимпанк? Нифига это не стимпанк...
и т.п.
и т.д.

Сам кліп, дарэчы, калі хто не бачыў - тут https://www.youtube.com/watch?v=l85ji5O1c0A

P.S. Дарэчы, па форме і па гармоніі песня "Халодны блюз" не з'яўляецца блюзам. Так і было задумана :)

праект WERASEN, werasen, музыкой навеяло, гурт "Верасень", відэа, steampunk, Верасень, типично белорусское критиканство, кліп

Previous post Next post
Up