Коцікі!

Aug 07, 2016 00:21

8 жніўня - сусветны дзень коцікаў (прынамсі, так кажа інтэрнет). На дадзеным фота (апроч самастойнай сільнай жанчыны) вы можаце пабачыць двух коцікаў. Сіямісты Коця быў узяты ў валанцёраў (якія яго падабралі параненага, палячылі і прыстройвалі "у добрыя рукі"). Было яму на той момант прыблізна 2 гады або болей. Праз гадочкі паўтары сябры знайшлі на вуліцы шэрага ката, падобнага да "брытанца" - тады ён быў малады і худы, а цяпер важыць 7 кг., завуць Баклажан.
Сябры! Такія "падабрашкі" - самыя ласкавыя і ўдзячныя, самыя разумныя, я якімі прыгожымі яны робяцца! Не бойцеся браць дарослых беспародных катоў. Бо яны маюць самую лепшую пароду - "дамашні любімы".


кошки, асабістае

Previous post Next post
Up