Гурт “Верасень” вярнуўся на сцэну

Jul 26, 2016 18:51



"Драйв без істэрыкі і пяшчота без цукровага сіропу" - так пісала пра іх прэса.
“Мы граем пяшчотны і драйвовы steam-rock на зразумелай мове пра зразумелыя кожнаму рэчы” - так кажуць самі музыкі.

Гурт “Верасень” утварыўся ў 2010 годзе як працяг праекту аўтара-выканаўцы Вольгі Акуліч.
Калектыў удзельнічаў у якасці гасцей у фестывалі «Бардаўская восень» (Бельск Падляшскі, Польшча),  выйшаў у фінал фестываля «ОППА» (Варшава, Польшча). Вольга Акуліч  як аўтар-выканаўца удзельнічала ў фестывалях «Святло ў снежні» (Таллінн, Эстонія), «Таццянін дзень» (Вентспілс, Латвія), а таксама шматлікіх беларускіх імпрэзах.
У 2012 годзе гурт скончыў запіс новага міні-альбома пад назвай «Другі», а ў 2013 годзе выйшаў альбом “Караблі”, які вызначыўся больш блюз-рокавым гучаннем.
У 2013 годзе гурт “Верасень” пачаў выкарыстоўваць сцімпанк-стылістыку, а таксама стаў арганізатарам шэрагу сцімпанк-імпрэз у Мінску, самай вядомай з якіх стаў “Сцімпанк-трамвай” (https://youtu.be/NMZfTfnV75U, https://youtu.be/odA4slVrgYU)
У 2014 годзе быў створаны кліп на песню “Халодны блюз”, гэта анімацыйная работа ў сцімпанк-стылістыцы была зроблема маладой мастачкай Анастасіяй Докшынай.
Але ў 2015 годзе з-за ад’езду а мяжу ключавых удзельнікаў гурта каманда абвясціла пра спыненне дзейнасці. За год вакалістка і аўтарка песень Вольга Акуліч запісала акустычны альбом “Далоні” ў супрацы з гітарыстамі Дзянісам Балахонавым, Юры Несцярэнкам, Андрэем Вайцэхоўскім і Алегам Змушкам.
І вось пасля прыблізна гадзічнага перапынку ў дзейнасці  гурт “Верасень” зноў вярнуўся не беларускую сцэну. Музыкі працягваюць спяваць па-беларуску і прытрымлівацца сціпманк-стылістыкі ў сваіх выступах.
Цяпер гурт "Верасень" збіраецца на фестываль "Медныя крылы" - першы міжнародны фэст сцімпанка, готыкі, тэхнафэнтазі і бохо-культуры, які пройдзе ў г.Рошаль Маскоўскай вобласці 5-7 жніўня. Хэдлайнер фэсту - бадай, самы вядомы ў свеце сцімпанк-гурт "Abney Park" з ЗША. Ну а беларусы прадставяць на міжнародным фэсце сваё прачытанне сцімпанку ў музыцы (прым. Дакладнага вызначэння музычнага жанру “сцімпанк” не існуе. Розныя калектывы выкарыстоўваюць візуальныя элементы гэтага стыля ў сваіх сцэнічных вобразах, але ж музычнае ўвасабленне “сцімпанка” вельмі шырокае - ад нео-класікі і фольку да цяжкіх стыляў).

Бліжэйшыя канцэрты гурта “Верасень” у Мінску адбудуцца напярэдадні фэсту. 28 ліпеня каманда выступіць у бары “Bristle” (Мінск, вул. Альшэўскага, 10), пачатак у 20-00, уваход вольны. А 30 ліпеня гурт прыме ўдзел у праекце “Пешаходка” і выступіць у Карэтным дворыку (каля Музея карэт) у Верхнім Горадзе (Мінск, вул. Кірыла і Мефодзія, 8б), пачатак у 20-00, уваход вольны.

Відэазапрашэнні на канцэрты:
На 30-07-2016 https://youtu.be/Wk5X0gapnlY
На 28-07-2016 https://youtu.be/8CkOtd7n-9s

праект WERASEN, Ольга Акулич, Вольга Акуліч, werasen, гурт "Верасень", відэа, канцэрты, steampunk, Верасень, стимпанк, volha akulich, сцімпанк у Беларусі, галімая рэклама

Previous post Next post
Up