Nov 10, 2015 00:34
Па заканчэнні аднаго конкурса-фестываля адна "не-пераможца" абуралася вось з якой нагоды. Маўляў, спытала яна сябра журы, а чаго ж ёй не хапае. І быў адказ - не не хапае, а празмерна - эмоцый, і з-за таго выглядае ўсё няшчыра. Ну ў сацыяльных сетках адразу ж прыйшло сяброў - падтрымаць, маўляў, не плач - ты самая-самая шчырая, а той чалавек не мае рацыі, ды і шмат чаго не мае. Пакрыўджаная "не-пераможца" хутка свой допіс з сеціва прыбрала, але ж як у показцы - асадачак застаўся.
Дык пра што гэта я. Журы ёсць журы, мае права на свае ўражанні і рашэнні, не пытай меркавання, калі не гатова яго пачуць. Музыка - не спорт, тут аб'ектыўнасці няма. А каб даказаць, што яны казлы памыляюцца - напішы геніяльны шэдэўр. Не пакаціла ім "Мая праўда" - ствары "Маю крыўду".
в порядке творческого бреда,
музыкой навеяло,
незвездные войны