Прыйшоў час прызнацца: гурт "Верасень" спыніў сваё існаванне.
Ад яго засталіся запісы, відэа, добрыя ўспаміны і мая ўдзячнасць усім, хто ў той або іншы час спрычыняўся да яго.
Гэта быў цудоўны час, але... нешта не склалася.
Што да мяне, то...
Ёсць акустычны праект #Volha, дзе я граю з рознымі гітарыстамі, на сёння завершаны тры часткі акустычнага альбома - з Андрэям Вайцэхоўскім, Юры Несцярэнкам і Дзянісам Балахонавым. Усё, што тычыцца гэтага праекта - у адпаведнай суполцы
https://vk.com/volha_akulich Ёсць і новы склад, які завецца... пакуль проста "Вольга Акуліч і кумпанія".
Так атрымалася, што ў нас хутка будзе нечаканы канцэрт у "Граффіці" - у суботу 18 ліпеня. Запрашаю.
Ну а ўвосені плануем вялікае прадстаўленне - з новай праграмай і іншымі цікавосткамі (вось там мы і назву новую прадставім).
Таксама мае запісы, у тым ліку і з новым гуртом, будуць выкладацца на маім эккаунце на Soundcloud
https://soundcloud.com/volha-akulich Як прынята казаць у такіх выпадках - заставайцеся з намі!