Мой блюз мае мясцовы акцэнт

Jul 09, 2015 23:32



Новы трэк праекта ‪#‎Volha‬ - запісаны супольна з Дзянісам Балахонавым "Мой блюз мае мясцовы акцэнт".
Словы і музыка Вольгі Акуліч, аранжыраванне, гітара, губны гармонік - Дзяніс Балахонаў.
Прынамсі, гэтая песня была напісана пад уражаннем ад знаёмства з Дзянісам,
выбітным блюзавым гітарыстам і спеваком. Але "Мой блюз..." не адзіная супольная кампазіцыя.
Але астатнія прытрымаем да прэзентацыі сінгла.
А 6 жніўня ў бары "Bristle" (вул. Альшэўскага, 10) адбудзецца супольны акустычны канцэрт Вольгі і Дзяніса пры дапамозе сяброў.
Уваход бесплатны, пачатак а 20й.

Фота Аксана Якупава

https://vk.com/event97501508

volha, Ольга Акулич, Вольга Акуліч, volha akulich, песні, анонс

Previous post Next post
Up