May 28, 2011 11:15
Калі раптам у вас ёсць вольны час, калі вы любіце аўтарскую песню і акустычныя ансамблі - прыходзьце на фінал "ФЭСТА-А" у Парк Горкага. Уся дзея будзе адбывацца на адкрытай пляцоўцы ў глыбіні парка.
Пачатак у 17 гадзін.
Будуць госці з Віцебска (трыя і дуэты), фіналісты конкурса, а таксама госці фэста: Аляксей Нежавец, Сяргей Шпілеўскі, Вольга Акуліч (то бок я) з гітарыстам (дарэчы, новым гітарыстам гурта "Верасень"), Інна Перасецкая з Андрэям Малаковічас (гурт Dzivasil). Уваход абсалютна бесплатны і вольны.
клюб аўтарскай песні БДУ,
клуб авторской песни БГУ,
анонс