May 19, 2011 17:07
17 мая прайшоў адборачны тур Адкрытага фестываля якустычнай музыкі БДУ "Фэст-А". У выніку жаркіх спрэчак журы фіналістамі сталі (на рускай мове прозвішчы і назвы з афіцыйнага паведамлення) Дуэт Третьяков Владислав и Трубицкий Дмитрий, Король Николай, группа «Return4», Данилюк Андрей, Крупенькова Виктория, Попкова Александра, Яковлева Анна, Группа «Off Sky», Юницкий Станислав, Рытор Юрий, Группа «12/07», Дуэт «Скрыжалі», Группа «РИОТ», Группа «Hardi-M».
Гэтыя выканаўцы і гурты выступяць 28 мая на гала-канцэрце, які пройдзе на малой сцэне Парка Горкага ў Мінску. Пачатак імпрэзы ў 17 гадзін, уваход вольны.
Апроч пералічаных, у канцэрце возьмуць удзел госці з Віцебскага клуба аўтарскай песні і калектыў з Пінска, а таксама Аляксей Нежавец, Вольга Залесская, Вольга Акуліч і гурт "Верасень" (акустычна) і гурт "DZIVASIL" у акустычным складзе.
клюб аўтарскай песні БДУ,
клуб авторской песни БГУ,
анонс