Leave a comment

veragodna June 28 2014, 16:39:31 UTC
Я не зразумела, шчыра кажучы. Толькі з каментароўю Гэта пра банер?

Reply

wasserstrahl June 28 2014, 16:43:58 UTC
На галоўнай вуліцы пасёлка цалкам так спакойна ўжо не першы месяц вісяць банеры "Правага Сектара" =) Не, я ж нічога, ўсё па плану)))

Рады Вашаму вяртанню)

Reply

veragodna June 28 2014, 16:48:58 UTC
Ды я ведаю, у нас ужо аўтобусны маршрут Мінск-Кіеў аднавілі. Мы, дарэчы, замовілі тур з вылетам з Кіева яшчэ ў сакавіку, хаця нас наўзахваткі ўсе адгаворвалі. Людзі ж дагэтуль вераць тэлевізару. Адзінае, вагаемся, ці ехаць на машыне, бо трэба пакідаць яе на стаянцы на 10 дзён, як раней.

Дзякуй :).

Reply

wasserstrahl June 28 2014, 18:22:10 UTC
Ну ў сакавіку ўсё насамрэч было не вельмі пэўна, бо тутай з дня на дзень чакалі маскальскіх танкаў на мяжы. Наконт машыны падказаць не магу)

Вы там думайце наконт грунтоўнага заезду ў Кіеў!

Reply

veragodna June 28 2014, 18:36:56 UTC
Я веру ў суседні народ :).
Дзякуй, дарэчы, за шчыры адказ наконт машыны. А тое ўсе ўкраінцы не стамляюцца пісаць пра поўную бяспечнасць.

Калі паедзем на трансфере, на жаль, ніякага грунтоўнага заезду не будзе. Да Жулян - і ўсё, і па часе пад завязку :(.

Reply

wasserstrahl June 28 2014, 18:53:35 UTC
Наконт машыны я не магу нічога параіць, бо не разбіраюся ў гэтых пытаннях --- дзе захоўваць, варункі і як гэтыя варункі змяніліся.

Наконт бяспекі --- скажам так. У плане пагромаў і штурмаў тутай даволі бяспечна. На жаль, тэрактаў (рэгулярна ёсць інфа пра вылучэнне зброі і выбухоўкі --- можа, канечне, часткова гэта яны сабе цану набіваюць, але ж інфа ідзе) і вулічных сутыкненняў (тыдзень таму ў ваты абвастрэнне было з нагоды 22.06, дык ледзь вакол Лаўры нейкая хрэнь не пачалася) выключаць не магу. Хаця іх верагоднасць падаецца невысокай. Але на выбар транспарту гэта мала будзе ўплываць.

Reply

veragodna June 28 2014, 18:56:11 UTC
Я мела на ўвазе пакінуць машыну з беларускімі нумарамі на 10 дзён. Пра дарогу разумею.

Reply

wasserstrahl June 28 2014, 19:02:46 UTC
Ну Вы ж раней гэта рабілі? Не бачу праблемаў тады)

Reply


Leave a comment

Up