я маленький Мистер Лох

Sep 06, 2009 18:19

Учора я зразумеў, што элегіі маўзераў маюць такую энэргетычную моц, што нават вартыя даць магчымасць спасцігнуць усе радасці дуалізма.
Значыцца тушу я на бабрах. Ну там слэм, раскалбас, песня пра "неба, асфальт, паветра, свабоду..", казак мне нешта ўпрагае пра тое, што глядзі, вунь наш знаёмы тужны фатограф пабяжаў. І ў гэты момант я нібыта ад лічбавых наркотыкаў ўпадаю ў транс і, страчваючы прытомнасць, падаю рожай на асфальтабетоннае пакрыццё перад сцэнай. Мне сніцца, што я той самы міхаіл, што ляціць па барвовых водах свядомасці пад музыку менестрэльных гімнаў у выкананні Янкі кашпіроўскага Маўзера.
Маё цела некалькі разоў падымалі, але я так і падаў, не прыходзячы ў прытомнасць.
Прэзентую сваю фотакартачку, дзе я ўжо з выцертым ад крыві адданым тварам парадзірую Барні, які хоча, каб яму далі пяць пасля таго, як яго пераехаў аўтобус. Прынамсі, яго прыкруцілі гіпсам ў такой позе, а мне прыйшлося з вялікай натугай і скрыпам падымаць сваю карявку.

ножка кровати искусана гением

Previous post Next post
Up