Dec 04, 2008 00:33
Здаецца, думаць бы мне напярэдані абнулення часу аб радасцях разорваных мазгоў з нагоды нараджэння Фета і Цютчава у той жа самы дзень, што і Кір Сан-Да, але мае думкі хутчэй пакрытыя эсхаталагічным зместам.
Ну вось калі мы ўсе запоўнім глебу конгеніяльным угнаеннем, а потым ізноў вернемся ў свае 33, каб прыдстаць ва ўсей красе перад нябёснай фемідай, мы ж напэўна такі пабачымся. І так ці інакш, было б някепска, паміж тым як будуць даваць на гарох ціньшыхуандзі ці там чаушэску, знайсці якую хвілінку на тое, каб пасядзець, кірнуць на лавачцы ды патрындзець пра тую частку жыццяў, якую мы пражылі без абаюднага ўдзелу.