May 10, 2008 01:51
Апошнім часам мне надта часта хацелі начысьціць рожу. То дзевачка падумала, што я паклаў свае блакітныя вочы на ейнага хлопчыка, то пьяны пацан быў пакрыўджаны на тое, што я пагрузіўся на ягоную лаўку, то міліцыянцік доўга не хацеў усьведамляць таго, што я чакаю паліначку, а не свайго друга-рыцыдзівіста.
Спачатку я падумаў, што ўсе гэтыя людзі не зусім адэкватна і правільна ўспрынялі мой папярэдні допіс і ўжо было сабраўся напісаць яшчэ адзін светабудовавынішчальны пост са спадзяваньнем падвышаньня ўласнай кармы, але перадумаў.
Па выніку-та ўсё гэтыя клуйшараўскія прыёмы там пра гаўнюкоў, засранцаў, самажвалаў і эгаістаў - гэта толькі дзесятая частка ад міла-любімых шчасьлівых какашак. Да і зламаны комп, скальны характар асі ўладзімераўны, ці там вылецеўшая зубная пломба зусім не каціруюцца з тым як твае пальцы заплятаюцца ў маёй па-лесбійску бруднай шавялюры.