Аляксандр Мілінкевіч: Дэмакраты ў Расіі - за дэмакратычную імперыю

Apr 05, 2022 07:02


Пасля вылучэння мяне кандыдатам ад апазіцыі на кангрэсе я зрабіў першую паездку - у Маскву. Не таму, што «ярлык» хацеў атрымаць. Штаб проста палічыў, што на Захадзе нас і так ведаюць, а ў Маскве трэба паказаць, што мы не з рагамі, што хочам сябраваць, як мае быць у суседзяў.

Былі сустрэчы і з уладай, і з дэмакратычнай маскоўскай супольнасцю - палітыкамі, пісьменнікамі, журналістамі - чалавек 50. І калі я дайшоў да таго, што мы хочам у Еўропу, будзем адраджаць беларускую мову, ведаеце, цікавасць да мяне рэзка знізілася.

Многія іх дэмакраты так казалі: «Давайце аб’яднаемся, парламент саюзнай дзяржавы зробім і разам пойдзем у Еўропу. І вы нам паможаце, і мы вам!» Толькі два ўдзельніка сустрэчы - Барыс Акунін і Рыгор Яўлінскі - адназначна падтрымалі нашы еўрапейскія амбіцыі. Не ведаю, можа, таму, што першы нарадзіўся ў Грузіі, другі ў Львове…

І я тады падумаў, што ў расіянах гэта выхавана з малаком маці - культ імперыі, моцы, бясконцых зямель. Дэмакраты нібы былі за дэмакратычную імперыю, але ўсё роўна. Імперская ідэя - гэта для многіх там наркотык. Нават пасля смерці Пуціна ломка ў Расіі будзе доўгай.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=287688

Россия, Милинкевич, Явлинский, Европа, лидеры, Беларусь, Путин

Previous post Next post
Up