Цытата

Jan 19, 2022 18:04



Зянон ПАЗЬНЯК:

Прыход на ўчасткі і галасаваньне будзе відавочным, бясспрэчным фактам. Тады вынікі тайнага галасаваньня (як гэта ўвесь час было) рэжым намалюе, якія захоча. Праверыць немагчыма, бо праз 24 гадзіны бюлетэні галасаваньня зьнішчаць.
Калі ж людзі ня прыйдуць галасаваць, то непрыход таксама стане відавочным зафіксаваным фактам, які засьведчыць, што выбаршчыкі не галасавалі. Тады Ярмошына (разам з АМОНам) хай сабе піша хоць 100 адсоткаў "за". Правал афёры будзе ўсім відаць гэтак жа, як і нацяжкі з фрэквэнцыяй. Ніхто правальны рэфэрэндум не прызнае (акрамя рэжыму). Ён стане чарговым фактам фшысцкага беззаконьня.
Ня думаю, што цяпер шаблонная афёра пройдзе гладка. Але фальшывыя гукаюць. Пры іхняй дапамозе, як і раней, зацікаўленыя групы хочуць зацягнуць пратэстны электарат на рэжымны рэфэрэндум.
Падкрэсьлю. На лукашысцкі рэфэрэндум нельга хадзіць. Патрэбны масавы байкот і шчыльнае назіраньне за непрыходам людзей на ўчасткі для галасаваньня. Непрыход людзей на ўчасткі трэба дакладна зафіксаваць рознымі мэтадамі (і перашкоды фіксацыі -- таксама).
Прапаганда рэжыму, як звычайна, пойдзе потым дарогай ілжы. Але хлусьня правалу не ўратуе.

Я цитирую Зенона не потому, что стал позняковцем. Просто даже стоящие часы дважды в сутки показывают точное время :)

Зянон, Лукашенко, Беларусь, выборы

Previous post Next post
Up