Ахвяры мастацтва)

Sep 18, 2009 11:26

Былі тут на днях ў Палацы мастацтва на выставе... Мммм... Скажу толькі, што ішлі паслухаць татку з Кудмененм і Гуду. Ну прыйшлося і выставу пабачыць... Уражана. Нават шакавана. Не! Атрымала стрэс! Каб не песні, то ўвогуле было б цяжка!
Так разумею, што плакат з надпісам "Мастацтва паглынае сваіх дачок і сыноў" - ёсць канцэпцыя выставы. Але фантазіі ўдзельнікаў (ахвяраў таго самага мастацтва) хапіла толькі на вантробныя перажыванні... вось гэтыя напалову (а то і цалкам:))) перавараныя творы выцягнулі з вантробаў на свет белы. Шмат старых ужо непатрэбных рэчаў- рэшткі клаўрота (як без яго!), паламаная мэбля, старое піяніна... даволі мілыя накіды, нават дыван Драздовіча, фотаздымкі вядомых і невядомых людзей... Рэчы-то душэўныя, і кожная паасобку выклікае мілыя сэрцу ўспаміны, аднак складаецца агульнае ўражанне сметніка, пры чым сметніка, дзе жывому чалавеку (які не адчувае сябе ахвярай) не месца!
Безумоўна, мастацтва не павінна быць прыгожым і акуратным. Яно павінна ўражваць. Скажу суб'ектыўна: МНЕ НЕ СПАДАБАЛАСЯ! Я бачу свет па-іншаму! Здзіўляе наступнае: Паважаныя мастакі, калі гэтае мастацтва вас настолькі пакрыўдзіла, дык нашто туды, да яго перціся! Прафесій шмат розных: лепш быць шчаслівым прыбіральшчыкам, чым няшчасным мастаком! Хаця... разумею, што для некаторых насмецціць - таксама шчасце...

Мужу крыху больш "спадабалася". Ён прапанаваў назву не ДАХ, а ГАРЫШЧА. Бо менавіта туды адпраўлялі ў хаце тое, што не выкарыстоўвалі. Вельмі крыўдна, але паказальна для нашага грамадства, што разам з астатнім хламам на гарышчы апынуўся фальклор :(

Зрэшты, магчыма я са сваім мамскім дамаседствам занадта адстала ад сучасных тэндэнцый у мастацтве, і насамрэч ўсе тыя інсталяцыі - апошні піск, напоўнены вялікім інтэлектуальным і эмацыйным зместам... Адзінае, што я ўбачыла ў большасці твораў - прагу вызвалення асабістых аўтарскіх страўнікаў ад таго, чым несвядома нажэрліся:) бацюшка Фрэйд сказаў бы, што гэта ўсё - натуральныя функцыі арганізма:) кожны вырашае для сябе, што прад'яўляць на суд гледача і што называць мастацтвам.

ЗЫ: на фотках з адкрыцця ўсё выглядае больш прыстойна і незатаптана, чым у той наш вечар
http://naviny.by/rubrics/culture/2009/08/26/ic_articles_117_164189/

Гуда, выставы, мастацтва, смецце, Кудмень

Previous post Next post
Up