Запрашаю на выставу маіх выцінанак "Мая міфалогія"

Dec 24, 2015 14:00

З выцінанкай я ўжо больш за 20 гадоў крочу па жыці. Гэта мой асноўны спосаб стасаваццаз Сусветам. Мае настаўнікі Вікторыя Чырвонцава і Юрый Герасіменка з Маладзечна навучылі мяне размаўляць на мове выцінанкі, мысліць графічнымі вобразамі. Навучылі разумець, што сіметрыя і стылізацыя - гэта не абмежаванні для творцы, а хутчэй элементарная граматыка мастацкай мовы выцінанкі, веданне якой дазваляе эксперыментаваць бясконца.
Падчас навучання ў Акадэміі мастацтваў узнікла захапленне этнаграфіяй, сяброўскія каляды/гуканні/купаллі, экспедыцыі, сустрэчы з музейнымі калекцыямі і носьбітамі традыцыі. Яшчэ адна настаўніца, Ірына Мазюк навучыла мове фальклору, навчыла спяваць. Усе гэтыя тэксты, мелодыі, вобразы народных песень глыбока ўвайшлі ў маю сутнасць, ці можа, наадварот, выплылі з яе глыбінь. Вось так мае творы сталі такімі: нажніцы і папера для увасаблення фальклорных вобразаў. Для мяне яны жывыя і сучасныя, і адвечныя адначасова, можа не зусім адпаведныя народнаму светапогляду, але на сто адсоткаў мае. Свет кожнаг чалавека менавіта такі, якім ён яго бачыць. Таму мае выцінанкі - вобразы маёй асабістай міфалогіі. Вашай увазе “Мая міфалогія” - выцінанкі розных гадоў.


Выстава будзе працаваць да канца студзеня 2016 года.
26.12.2015 запрашаю ўсіх на каладную імпрэзу, у 15.30 - моймайстар-клас. Нажніцы і паперу (белую і каляровую) бярыце з сабой. Калі што - нажніцы пазычу;)

выставы, выцінанка, падзеі, творчасць

Previous post
Up