Кухня варыць!

Oct 22, 2010 14:36

Арганізуем мерапрыемства зараз. Прыкладна так будзе выглядаць:

1. Выстава беларускай і літўскай выцінанкі.
Макаёнка, 8, экалагічны цэнтр
выстава адкрыецца 17.11.2010 у 17.00

Гэтае лета для нас і для літоўскіх папершчыкаў стратнае: памер Вячаслаў Дубінка і Феліксас Марцінкас - АСОБЫ, наша агульная страта:( Хочацца пазбегнуць паніхіднага настрою, хоцьпрысвячэнне абавязкова будзе.
Таму запрасіла дзяўчат з "Горыні" паспяваць пару сумных, пару вясёлых песень. Муж абяцаў з дудою быць:)

Хацелася б выставіцца па максімуму, але шмат удзельнікаў і ці хопіць усім месца...
А работкі заляжаліся, хочацца нарэшце параспрадаць усё і нарабіць новых, хоць канечне з другога боку шкада некаторых (ну ды гэта асбоная тэма пра тое, за колькі прадацца і за колькі купяць:)))

2. Семінар "Вопыт майстроў Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі":
тэарэтычны дзень 18.11 пачатак у 15.00, бо зранку госці будуць знаёміцца з Саюзам майстроў і можа пару музеяў паглядзяць.
Старавіленскі тракт, 41, Палац дзяцей і моладзі.
Прыкладны план:
Яўген Сахута “Беларуская выцінанка”
Таццяна Маркавец (Мінск) “Вынікі і ўражанні дзіцячага фестывалю ў Маскве”
Лаймутэ Федасеева (Вільня) “Сімпозіўм, прысвечаны Даніляўскене. Вопыт Літоўскіх майстроў”
А.А.Петрычэнка (Масква) “Калекцыя А.Петрычэнкі. Класіфікацыя выразанак”
Украінцы - ?
Вольга Бабурына (Мінск). Прэзентацыя інтэрнэт-суполкі “Беларуская выцінанка”

Сама дужа люблю патрындзець на людзях, але не бяру на сябе адказнасці, раптам пакліча іншае прызначэнне:) Таму ў любым выпадку паслухаць прыду, патусавацца, гарбату па пластыкоўках разліць:)

Майстэрня, практычны дзень 19.11 пачатак у 11.00, там жа
Прэзентацыя цудоўнага выцінанкавага мультфільма (Міхаіл Тумеля.) Здаецца, сам абяцаў быць. От нарэшце варта знаёмства перавесці з віртуалу ў рэал!!!
Сумеснае выразанне: а потым як складзем агульную кампазіцыю!
Абмен вопытам ў нефармальным асяродку за гарбатай (хто са сваёй гарбатай і сваім печывам - вітаюцца асабліва!)
Дэманстрацыя дакументальнага фільма пра выраб каляднай зоркі на Усходняй Польшчы (нам бы так зняць, бо традыцыя ж агульная)

3. Экскурсія ў Маладзечанскае вучылішча 20.11 Маршруткай за свой кошт (для жадаючых)
Не змагу паехаць - цяжкавата ўжо выязджаць стала, але вандроўка будзе класная! Прыняць абяцаліся (а прымаць там умеюць!) ды і паглядзець там мала сказаць ЁСЦЬ што.

падзеі

Previous post Next post
Up