Jan 06, 2016 21:28
Паміж святлом і цемрай
Між небам і зямлёй
Вісіць на павуцінні
Зялёны гузік твой
Вісіць, напэўна, доўга:
Сто год як знікла ты
Хоць быццам бы учора
Стаялі ля вады...
Пра глупствы гаварылі
Пад ліхтаром начным
І ты яшчэ казала
Пра мора і пра Рым...
Аднойчы выпадкова
Змахну я павуцінне
Твой гузік па падлозе
Пакоціцца і згіне
Я буду доўга й марна
Шукаць яго пад ложкам
Ды там і застануся
Зламаўшы яго ножку
Праз тыдзень мяне знойдуць
І плакаць, пэўна, будуць.
А я б дык рассмяяўся,
Што там памёр - праз гузік.
03.02.2009
Вершы 2007-2009