May 28, 2015 21:26
Людзі як дранікі. Усе ўжо прыгатаваныя. Ты альбо смачны, альбо не. Пададуць цябе ў парцалянавай талерцы ці ў пластыкавай - смачней не станеш.Твой смак залежыць адно ад таго, з якой бульбы ты зроблены. І неабавязкова галандская азначае добрая. Галандская таксама можа аказацца падгнілай.
Не гарантуе якасці і высокі кошт. Хтосьці завышае яго ўтрая, нехта аддаецца за бясцэнак. Але ж самыя смачныя дранікі мы звычайна атрымліваем па сабекошце бульбы, алею і сцёртых на тарцы пальцаў (не абавязкова сваіх).
Людзі як дранікі. Наша жыццё простае: не завышай свой кошт - а за сапраўдную цану і ядок цябе знойдзе сапраўдны.
28.05.2015
Кароткія развагі