Споведзь дуба

Dec 03, 2009 13:05

Пустыя вуліцы і плошчы
І не працуюць ліхтары
Я паміраю сёння ўночы
Мне абрубаюць карані

Я жыў у розныя эпохі
Я помню нават караля
Але цяпер мой век нядоўгі
Бо блытаюся ў правадах

Ні ў чым я больш не вінаваты
Я тры стагоддзі перажыў
Мяне забілі кілаваты
Мяне забілі правады...

03.12.2009

Вершы 2007-2009

Previous post Next post
Up