Крамбамбуля

Dec 14, 2007 01:03

У сераду, дзякуючы ТУТ.баю, давялося пабываць на канцэрце Крамбамбулі. Шчыра кажучы, запісы іх не вельмі краналі, хоць і арыгінальна.
А вось "жывы" гук памяняў мае меркаванні наконт гэтага гурта. Выступленне атрымалася на 5 балаў! (Маладым чытаць : на 10 балаў!)
Асаблівы рэспект гукарэжысёру: чуваць было ўсё, і голас, і гітары, і скрыпку, і духавыя. Успамінаючы свой вопыт паходаў на металёвыя сэйшны, дзе праблемы з гукам былі кожны раз, нават не верылася, што ў клубе можа быць такое :)
Атмасфера была такая, што ногі самі прасіліся танчыць :) Добразычлівасць, шчырая радасць людзей - файна!
А калі на сцэне з'явіўся Кулінковіч, падалося, што яго чакалі нават больш, чым Лявона. І наступная думка - зараз гурт нумар адзін у Беларусі "Нейра Дзюбель", а не НРМ.
Адзіны мінус - у бары піва скончылася яшчэ ў першым аддзяленні. Нізачот!
А так - усім раю слухаць Крамбамбулю на канцэртах, не пашкадуеце ;)
Previous post Next post
Up